Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства замежных спраў Польшчы пакуль ня можа прызначыць новага амбасадара ў Беларусь. Пра гэта сёньня перадае інфармацыйная агенцыя Regnum.

Паводле крыніцы агенцыі, "Тыя, хто хоча прадстаўляць Польшчу ў Беларусі, ня вельмі адпавядаюць гэтай пасадзе. Тыя ж, каго абраў міністар, ня вельмі хочуць ехаць у Беларусь".

Месца кіраўніка дыпмісіі стала вакантным пасьля таго, як амбасадара Хенрыка Літвіна прызначылі намесьнікам міністра замежных спраў. Ён заняў месца Анджэя Крамэра, які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам.

Пакуль польскую амбасаду ачольвае часовы павераны Вітальд Юраш.

Крыніца агенцыі лічыць даволі верагодным, што прозьвішча новага амбасадара Польшчы будзе названае пасьля завяршэньня прэзыдэнцкіх выбараў. А яны прызначаныя на 20 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG