Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наркотыкі падаражэюць


Паводле ААН, хвароба, якая абрынулася на пасевы опіюмных культураў у Аўганістане, можа зьнішчыць да 30 працэнтаў сёлетняга ўраджаю. Прадстаўнік ААН Антоніа Марыя Коста паведаміў, што хваробай заражаныя каля паловы пасеваў маку, якія знаходзяцца пераважна ў паўднёвых правінцыях Гільменд і Кандагар.

У Аўганістане вырабляецца болей за 90 працэнтаў опіюму, які ўвогуле атрымліваецца ў сьвеце. Опіюм выкарыстоўваецца для вытворчасьці гераіну. Дадзеныя ААН паказваюць, што захворваньне пасеваў маку прывядзе да росту цэнаў на опіюм. А гэта значыць, будзе большы прыліў грошай талібам, прыбыткамі зь якімі дзеляцца гандляры наркотыкамі.
XS
SM
MD
LG