Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазронае аўто ў Нью-Ёрку не ўяўляла пагрозы


Паліцыя Нью-Ёрку паведаміла, што яна забрала балёны з газам, якія знаходзіліся ў падазроным аўтамабілі, прыпаркаваным ля станцыі мэтро Union Square. Нічога небясьпечнага ў аўтамабілі не было знойдзена. Выяўлены ўладальнік аўтамабіля патлумачыў сьледчым, чаму ў машыне знаходзіліся газавыя балёны.

Назіральнікі адзначаюць, што жыхары Нью-Ёрку, якія пацярпелі ад тэрактаў 11 верасьня 2001 году, выяўляюць нэрвовую асьцярожнасьць. 1 траўня сёлета на Times Square быў выяўлены аўтамабіль з выбуховымі рэчывамі, які тэрарыстам не ўдалося падарваць.
XS
SM
MD
LG