Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане зноў страляюць


На поўдні Кіргізстану ў горадзе Джалял-Абадзе адбыліся сутычкі паміж прыхільнікамі былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева і тымі, хто падтрымлівае цяперашнія ўлады краіны.

Карэспандэнты Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода паведамляюць пра страляніну і некалькіх параненых, прынамсі адзін зь якіх з агнястрэльнымі ранамі. Пакуль невядома, хто страляў. Сёньняшняя напружанасьць зьвязаная з захопам у чацьвер прыхільнікамі Бакіева будынкаў рэгіянальнай улады ў гарадах Ош, Джалял-Абад, Баткен.

Сёньня прыхільнікі ўраду аднавілі кантроль над будынкам адміністрацыі ў Ошы пасьля сутычкі з прыхільнікамі Бакіева.

Зрынуты ў красавіку прэзыдэнт Курманбек Бакіеў застаецца ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG