Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьліў нафты будзе каштаваць British Petroleum у 5 разоў больш


Нафтавая кампанія British Petroleum, на чыёй вышцы ў мэксіканскай затоцы тры тыдні таму адбыўся выбух, заявіла, што штодзённы кошт работ па ліквідацыі наступстваў аварый у пяць разоў перавышае лічбу раней меркаваных выдаткаў.

Да гэтага моманту апэрацыя па ліквідацыі наступстваў разьліву нафты ў водах заліва абыходзіцца кампаніі British Petroleum ў 450 млн. даляраў, якія выдаткоўваюцца на прыцягненьне да аварыйным работ тысяч людзей і сотняў судоў, якія зьбіраюць з паверхні вады фрагмэнты нафты. Аднак, у агульны кошт выдаткаў ня ўключаныя магчымыя судовыя пазовы да British Petroleum ды штрафы.

Пасьля выбуху на нафтавай вышцы брытанскай кампаніі British Petroleum, які адбыўся 20 красавіка, у акіян кожны дзень выліваецца каля 5 тыс. барэляў нафты. У выніку аварыі загінулі 11 нафтавікоў.
XS
SM
MD
LG