Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы крытыкуюць ААН


Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі крытыкуюць абраньне шэрагу дзяржаваў у Раду ААН па правах чалавека. Генэральная асамблея ААН учора выбрала у лік членаў Рады 14 краін, у тым ліку Лібію, Анголу, Маўрытанію, Катар і шэраг іншых дзяржаў, у якіх, па дадзеных праваабаронцаў, сыстэматычна парушаюцца правы чалавека.

Раней 37 няўрадавых арганізацый заклікалі ААН не абіраць у склад Рады Лібію, паказаўшы на тое, што ў гэтай краіне фактычна ўстаноўленая дыктатура Муамара Кадафі.

С'юзан Райс, якая прадстаўляе ў ААН Злучаныя Штаты, назвала "праблемай" абраньне ў склад Рады ААН па правах чалавека шэрагу краін, аднак адзначыла, што ЗША працягнуць працу ў гэтым органе.
XS
SM
MD
LG