Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міколу Дземідзенку затрымалі за шпацыр па Кастрычніцкай

абноўлена

Мікола Дземідзенка
Мікола Дземідзенка

Спэцназаўцы затрымалі намесьніка старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.


Мікола Дземідзенка патлумачыў Свабодзе, што ён папросту ішоў па сваіх справах праз Кастрычніцкую плошчу. Да яго падышлі спэцназаўцы, якія добра ведаюць яго ў твар, бо неаднойчы яго затрымлівалі падчас вулічных акцый. Яны запатрабавалі патлумачыць, чаму хлопец знаходзіцца на плошчы, паведамілі яму, што ён затрыманы, і выклікалі патрульную машыну.

Дземідзенку пасадзілі ў аўтобус, забралі пашпарт. Але празь некаторы час пашпарт вярнулі і актывіста адпусьцілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG