Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінаваўца папрасіў для Сяргея Каваленкі тры гады хіміі


Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску працягваецца разгляд крымінальнай справы актывіста Сяргея Каваленкі, які 7 студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой навагодняй ёлцы. У судзе былі дапытаныя сьведкі з боку абвінавачаньня і абароны.


Як падае наш карэспандэнт зь месца падзеі, абвінавачаньне просіць для Сяргея Каваленкі пакараньня ў выглядзе трох гадоў хіміі.

У сваю чаргу судзьдзя Яўген Бурноў адхіліў хадайніцтва Каваленкі выступаць з апошнім словам заўтра. Сваё апошняе слова падсудны мусіць гаварыць сёньня ў 20 гадзін 45 хвілін. Менавіта да гэтага часу будзе ісьці судовы працэс па справе Сяргея Каваленкі. Тым часам адвакат падсуднага прасіў перакваліфікаваць абвінавачаньне на адміністрацыйнае. Ён, як і Сяргей Каваленка, настойвае на тым, што вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу на ёлцы было не хуліганскім учынкам, а палітычнай акцыяй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG