Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнічае сьпявачка Тацяна Грыневіч-Матафонава. Эфір 13 траўня 2010 году.


Вячаслаў Ракіцкі: Якую мудрасьць пра каханьне вы пачулі найраней? Дзе, ад каго, як успрынялі яе? Колькі вам тады было гадоў?

Тацяна Грыневіч-Матафонава: Была я ў бабулі на вёсцы. Неяк зайшла ў хлеў і ўбачыла там казу з казлом. А тут падыходзіць бабуля і кажа: «Любоў зла, палюбіш і казла. Тады было мне гадоў восем ці дзевяць. Натуральна, я ніяк не адрэагавала. Проста запомніла гэтыя словы. А цяпер гэтыя мудрыя словы успрымаюцца весела.



Каханьне
«Ад каханьня няма спакойнасьці ні ў касьцеле, ні на дзеле, ні

на пасьцелі»

«1 мілае ідзе за пастылае»

«Што целу люба, то душы груба»

«Дзе міла — сем вёрст ня крыва»

«Ня піў бы, ня еў бы, да на любу глядзеў бы»

«Няхай мяне той чапае, хто каханьне ў сэрцы мае»

«Цяжка ўздыханьне-далёка каханьне»

«Хмель тычынку абвівае, дзеўка хлопца абдымае»

«Любоў зла, палюбіш і казла»

«Раструханка — не каханка»

«Старая дзеўка, як дзіравы кажух,- адзін дух»

«Няма зьлей асеньняй мухі і дзеўкі-векавухі»

«Лепш у дзеўках сядзець, чым замужам марнець»

«Любіў цалаваць, любі і калыхаць»

«Хоць за казла, абы замуж пайшла»

«Як абы-які, то лепш ніякі»

«Неспадзеўкі дзіця ў дзеўкі»

«Насільнак міл ня будзеш»

«Ня топай нагою: ня лягу з табою»

«Кахаў Ядвігу, да далі хвігу»




  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG