Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель выказала занепакоенасьць будучыняй ЭЗ


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сёньня заявіла, што падзеньне эўра будзе азначаць канец Эўрапейскага Зьвязу. Выступаючы на цырымоніі ўганараваньня прэміяй польскага прэм’ера Доналда Туска ў Аахене, Мэркель адзначыла, што эўра знаходзіцца пад пагрозай у сувязі з засьцярогай, што фінансавы крызіс з Грэцыі перакінецца на астатнія 16 краінаў эўразоны. Польскі прэм’ер Туск назваў крызіс тэстам і адначасна магчымасьцю для ўмацаваньня і далейшага разьвіцьця Эўропы.
XS
SM
MD
LG