Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі Бакіева занялі аэрапорт


Удзельнікі акцыі пратэсту ў Ошы

Удзельнікі акцыі пратэсту ў Ошы

Групы прыхільнікаў экс-прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева, які ўцёк у Менск, занялі галоўны аэрапорт краіны ў Джалал-Абадзе. Пра гэта перадае Reuters са спасылкай на намесьніка прэм’ер-міністра часовага ўраду Амурбека Тэкебаева.


Прыхільнікі Бакіева захапілі таксама ўрадавыя будынкі ў Джалал-абадзкай, Ошаўскай і Баткенскай абласьцях краіны. Унутры і вакол будынкаў знаходзяцца некалькі сотняў чалавек.

Паведамляецца, што на фасадзе будынкаў вывешаныя партрэты Бакіева, а таксама лёзунгі: «Бакіеў — наш прэзыдэнт», «Бакіеў — для кіргіскага народу», «Мы зь легітымным прэзыдэнтам».

Будынак абласной адміністрацыі ў Ошы, 13 траўня

Reuters таксама перадае, што афіцыйны Менск адклікаў супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Бішкеку ў сувязі зь непрадказальным разьвіцьцём падзеяў.

Пра разьвіцьцё сытуацыі зь Бішкеку расказала карэспандэнтка Радыё Свабода Гуляім Ашакеева. Яна не пагадзілася зь цьверджаньнем, што ўлада ў Ошы памянялася:

"Казаць, што прыхільнікі Бакіева вярнуліся да ўлады – гэта, па-першае, некарэктна. Па-другое, гэта недакладна. Таму што пакуль невядома, хто тыя людзі: прыхільнікі Бакіева або людзі, якія не задаволеныя дзейнасьцю часовага ўраду, ці нейкія трэція сілы. Сёньня ранейшы губэрнатар Ошаўскай вобласьці Мамасадык Бакіраў заняў свой ранейшы кабінэт пасьля таго, як прыблізна 500 чалавек штурмам захапілі будынак абласной адміністрацыі.

Часовы ўрад на падзеі на поўдні краіны рэагуе даволі востра. Сёньня пасьля абеду ў Ошаўскую вобласьць вылецеў генэрал Ісакаў – міністар абароны Кіргізстану. І таксама сёньня выйшаў указ старшыні часовага ўраду аб прызначэньні генэрала спэцпрадстаўніком часовага ўраду ў Ошаўскай, Джала-Абадзкай і Баткенскай абласьцях – у паўднёвым рэгіёне, які сёньня ахапілі непарадкі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG