Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Крызіс ня скончыўся. Выйсьця пакуль не відаць”


Апытаньне «Свабоды»: «Як вы лічыце, ці скончыўся ў Беларусі эканамічны крызіс?» Адказвалі жыхары Магілёва.


Спадар: «Не, яшчэ будзе працягвацца. Нестабільнасьць яшчэ ўва ўсім. Эканоміка яшчэ слабаватая. Троху мацнее, але прадпрыемствы слабаватыя».

Спадарыня: «Не, як былі ў нас праблемы фінансавыя, так і засталіся. Заработная плата не павышаецца, камунальныя плацяжы ўсё растуць. Цэны вар’яцкія. Калі раней не было ніякіх праблемаў з тым, каб набыць пакет малака й буханку хлеба, то цяпер — гэта праблема».

Спадарыня: «Як я сяджу ў дэкрэтным адпачынку, то думаю, што ён ня скончыўся. Цэны растуць, заробкі яшчэ меншыя становяцца».

Спадарыня перадпэнсійнага веку: «Ён ня скончыўся, канечне. Людзі хто як можа, так і выжываюць. Асабліва пэнсіянэры, ды працоўны люд таксама — яны таксама атрымліваюць мізер».

Спадарыня, на пэнсіі: «Я працую ў бюджэтнай сфэры, і я не адчуваю крызісу. У мяне заробак без затрымак, стабільны. Я знаходжуся на пэнсіі, яшчэ працую. Для мяне ўсё нармальна».

Спадар: «Ён ня скончыцца, напэўна, ніколі. Я на пэнсіі. Усе пэнсіянэры атрымалі пэнсію пятага чысла, а я сёньня, трынаццатага, толькі атрымаў. Я інвалід, што — інваліды ні есьці не павінны, ні піць? Ён ня скончыцца ніколі. Усё».

Сужонцы сталага веку: «Мы пэнсіянэры, мы далёкія ад гэтага. Для нас крызіс — хто яго ведае, скончыўся ці не, ня ведаем».

Спадарыня: «Яшчэ ня скончыўся. Нашыя заробкі, пэнсіі ўсё болей адстаюць ад, ну, узроўню эканомікі. Нібыта ў крамах усё ёсьць, аднак купіць нешта дужа складана. Хацелася б адпачыць, хаця б на Нарач, аднак гэта дужа складана».
Ай, я ня ведаю. Жывём патроху. Як можам. І ўсё.


Спадар: «Цалкам скончыўся. Заробкі сталі стабільнейшымі. Ні большаюць, ні меншаюць. У мяне, дапусьцім, цяпер усё ў парадку. У параўнаньні зь мінулым годам — у поўным парадку».

Спадар: «Ён быў і ёсьць. Узровень жыцьця людзей упаў з-за гэтага. Людзі сталі эканоміць».

Спадарыня, на пэнсіі: «Ай, я ня ведаю. Жывём патроху. Як можам. І ўсё. На пэнсію во адправілі. А можна было яшчэ працаваць. Нават дапрацаваць не далі. На пэнсію адправілі на год раней».

Спадар сталага веку: «Не. Напэўна, яшчэ ня хутка скончыцца. Усё даражэе па-ранейшаму. Выйсьця пакуль не відаць».




XS
SM
MD
LG