Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ...


...толькі пад вечар. Тэмпэратура: 14 — 22 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Прэзэнтацыя кнігі Наталіі Гардзіенка "Беларусы Вялікабрытаніі" ў Гістарычнай майстэрні, Менск, вул. Сухая, 25, пачатак а 19.00.

Швэдзка-беларускія літаратурныя чытаньні ў Салігорску. Раённая дзіцячая бібліятэка Салігорска, вул. Казлова, 25, пачатак а 18.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэм'ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдаган у Грэцыі.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1900 у Парыжы пачаліся Другія Алімпійскія гульні, у якіх упершыню ўзялі ўдзел жанчыны.

У 1955 у Варшаве падпісана дэклярацыю аб стварэньні Арганізацыі Вайсковай дамовы. Гэты вайсковы саюз краінаў сацлягеру існаваў да 1 ліпеня 1991.

У 1995 адбыўся першы беларускі рэфэрэндум, пра нацыянальныя сымбалі і наданьне расейскай мове роўнага статусу зь беларускай.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень фрылансэра.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Маладафронтаўцы не далі сябе выціснуць з плошчы".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Люди, которые говорят на белорусском языке, не могут ничего делать, кроме как разговаривать на нем, потому что по-белорусски нельзя выразить ничего великого. Белорусский язык — бедный язык. В мире существует только два великих языка — русский и английский" — Аляксандар Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG