Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашыраюцца непарадкі на поўдні Кіргізстану


Масавыя непарадкі, якія пачалі сёньня прыхільнікі зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева ў горадзе Ош на поўдні краіны, пашырыліся яшчэ на два абласныя цэнтры – Джалал-Абад і Баткен.

Паводле апошніх дадзеных, каля ста чалавек уварваліся ў чацьвер увечары ў будынак Джалал-Абадзкай адміністрацыі з патрабаваньнем аднавіць на пасадзе былога губэрнатара Пайзулу Рахманава. На плошчы перад будынкам знаходзяцца некалькі сотняў прыхільнікаў Рахманава. Аналягічныя паведамленьні ідуць і з гораду Баткен.

Раней сёньня праціўнікі часовага ўраду Кіргізстану захапілі будынак Ошаўскай абласной адміністрацыі. Часовы ўрад Кіргізстану накіраваў у паўднёвыя рэгіёны свайго спэцыяльнага прадстаўніка.
XS
SM
MD
LG