Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бангкоку страляюць


У сталіцы Тайлянду сёньня ўвечары адбывалася страляніна ля лягеру апазыцыі. Адбыўся як найменей адзін выбух. Раней вайсковае камандаваньне папярэдзіла, што накіроўвае войскі і бронетэхніку ў цэнтар гораду, дзе ўжо амаль два месяцы існуе лягер апазыцыі, якая ладзіць антыўрадавыя акцыі.

Улады і апазыцыя не змаглі дасягнуць кампрамісу на перамовах ва ўрэгуляваньні палітычнага крызысу. У красавіку ў сутычках з сіламі бясьпекі ў Бангкоку загінулі каля 30 чалавек.
XS
SM
MD
LG