Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскае "Хімвалакно" кінулі расейцы


Самаму вялікаму прадпрыемству Магілёва — акцыянэрнаму таварыству "Хімвалакно" — нестае сыравіны. Асноўным пастаўшчыком параксілёлу цягам сарака гадоў былі расейцы.


Паводле генэральнага дырэктара Сяргея Пузевіча, недахоп сыравіны пагражае нармальнай працы прадпрыемства.

Афіцыйныя крыніцы са спасылкай на Пузевіча інфармуюць, што ад студзеня расейцы пачалі абкладаць мытам пастаўкі параксілёлу на беларускае прадпрыемства. Дзеяньні расейскага боку расцэньваюцца як парушэньне міжурадавых пагадненьняў зь Беларусьсю:

"Выкарыстаньне экспартнага мыта на параксілёл прывяло да яго падаражэньня на 20-25 працэнтаў. Удзельная вага параксілёлу — асноўнай сыравіны — у кошце прадукцыі "Хімвалакна" складае 64 працэнты. Для кампэнсацыі хаця б часткі стратаў "Хімвалакно" было вымушана пайсьці на адпаведнае павелічэньне адпускных цэнаў на прадукцыю", цытуюць афіцыйныя крыніцы Сяргея Пузевіча.

Цяпер магілёўскія хімікі пачалі шукаць сыравіну на эўрапейскіх рынках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG