Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзіны кандыдат ад дэмсілаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі –гэта найбольш эфэктыўная тактыка.

Пра гэта ў інітэрвію Deutsche Welle заявіў экс-кіраўнік місіі АБСЭ ў Менску, доктар Ганс-Георг Вік.

"Наяўнасьць некалькіх кандыдатаў з самымі рознымі інтарэсамі пагражае распыленьнем сілаў апазыцыі, якое падрывае давер насельніцтва да дэмакратычных сілаў, а таксама сьведчыць пра іх недзеяздольнасьць",- сказаў спадар Вік.

Паводле Ганса-Георга Віка, адзіны кандыдат павінен вызначацца "шляхам перамоваў і дыскусій з удзелам розных бакоў."

Ён адзначыў, што "наяўнасьць раздробленасьці ў беларускай апазыцыі – гэта зусім натуральны працэс у сытуацыі, калі дэмсілы ня могуць штодзённа браць удзел у прыняцьці палітычных рашэньняў у краіне, што магло б іх кансалідаваць".

"Вельмі важна, каб цяпер розныя прадстаўнікі дэмсілаў маглі прадставіць сваю пазыцыю і шляхам шырокіх і публічных абмеркаваньняў, шляхам пошуку кампармісаў і агульных інтарэсаў выбраць найбольш годнага кандыдата для ўдзелу ў наступных выбарах", - сказаў спадар Вік.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG