Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве выявілі ўсіх датычных да тэрактаў у мэтро


Выяўленыя ўсе арганізатары і выканаўцы тэрактаў у маскоўскім мэтро, -- заявіў у чацьвер кіраўнік ФСБ Расеі Аляксандар Бортнікаў на нарадзе ў прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Бортнікаў паведаміў, што тры чальцы групоўкі, якая арганізавала выбухі, аказалі ўзброены супраціў пры затрыманьні і былі забітыя. Сярод іх – чалавек, які суправаджаў сьмяротніц у Маскву, а таксама асоба, якая дабіралася з адной зь іх да месца тэракту.

У выніку двух выбухаў на станцыях мэтро "Лубянка" і "Парк культуры" 29 сакавіка сёлета загінулі 40 чалавек, каля 100 былі параненыя.

XS
SM
MD
LG