Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане адбылося першае паседжаньне новага ўраду


Прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран правёў сёньня першае паседжаньне новага кааліцыйнага кабінэту.

Лідэр Кансэрватыўнай партыі Кэмеран і лідэр Лібэральнай дэмакратычнай партыі Нік Клег, які зьяўляецца віцэ-прэм'ерам, паведамілі, што сярод галоўных пунктаў палітычнага парадку дня – разгляд праблем, зьвязаных з рэкордным дэфіцытам дзяржбюджэту. Ён дасягнуў 11 працэнтаў унутранага валавога прадукту.

У новым урадзе 18 міністраў-кансэрватараў і пяць – ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі. Абедзьве партыі сфармавалі кааліцыйны ўрад паводле вынікаў усеагульных выбараў, што адбыліся на мінулым тыдні
XS
SM
MD
LG