Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: "Усходняе партнэрства" можа нанесьці шкоду Расеі


Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў

Праграма Эўразьвязу "Усходняе партнэрства" можа нанесьці шкоду інтэграцыйным напрацоўкам Расеі ў рамках СНД, ЭўрАзЭс, Мытнага саюзу, адбіцца на дынаміцы дачыненьняў з краінамі-удзельніцамі праграмы. Але пакуль асаблівых прычынаў для занепакоенасьці няма.

Пра гэта заявіў кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў у адказах на пытаньні расейскіх сэнатараў, перадае РИА Новости.

"Рэалізацыя закладзеных у канцэпцыю "Ўсходняга партнэрства" ЭЗ "інтэграцыйных прапаноў", як, напрыклад, падпісаньне пагадненьняў аб асацыяцыі з ЭЗ, стварэньне зонаў вольнага гандлю і "эканамічнай супольнасьці суседзтва", забесьпячэньне "энэргетычнай узаемазалежнасьці", у прынцыпе можа нанесьці шкоду нашым сумесным інтэграцыйным напрацоўкам ў рамках СНД, ЭўрАзЭс, Мытнага саюзу, адбіцца на дынаміцы нашых дачыненьняў з краінамі-удзельнціамі праграмы", – адзначае С.Лаўроў.

Аднак "аналіз станаўленьня гэтай ініцыятывы ЭЗ указвае на заўчаснасьць панічных настрояў", а "прыкметных вынікаў ва "Ўсходнім партнэрстве" на сёньня не відаць". С.Лаўроў адзначае дэфіцыт праектаў і недахоп фінансаваньня "для дасягненьня пастаўленых мэтаў".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG