Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнэдыкт XVI правёў грандыёзную імшу ў Фаціме


Папа Бэнэдыкт XVI адслужыў грандыёзную імшу пад адкрытым небам для сотняў тысячаў пілігрымаў з усяго сьвету ў партугальскім горадзе Фаціме. Паводле арганізатараў, у набажэнстве ўдзельнічалі да паўмільёна людзей.

Папскі візыт у Партугалію адбываецца на тле крызысу рымска-каталіцкай царквы ў зьвязку з сэксуальным гвалтам сьвятароў над дзецьмі. Напярэдадні візыту папа заявіў, што праблемы паўсталі з "грахоў у царкве", а не з "кампаніі вонкавых мэдыяў". Таксама ён сказаў, што "дараваньне ня можа замяніць справядлівасьці".
XS
SM
MD
LG