Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура папярэдзіла Віктара Чайкоўскага за выказваньні ў СМІ


Намесьнік старшыні аб'яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Віктар Чайкоўскі атрымаў афіцыйнае папярэджаньне з пракуратуры за тое, што ён нібыта неаб'ектыўна камэнтуе ў СМІ сытуацыю ў Беларусі.

У прыватнасьці згадваюцца яго выступы на "Радыё Рацыя", на сайтах Хартыя97, zapraudu.info і perspektyva.org.

Паводле Віктара Чайкоўскага, пад кожным яго словам падпішацца любы прадпрымальнік і ўсе тыя арганізацыі, якія абараняюць прадпрымальніка.

"Тое, што зьнішчаецца шмат гадоў бізнэс, - гэта не сакрэт. І калі кантралюючыя органы пераапранаюцца, прымяняючы мэтады старога савецкага АБКСУ (Аддзел па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасьці), то гэта значыць, што ўлада перш за ўсё дыскрэдытуе сама сябе, ствараючы такія прэцэдэнты на рынках",- сказаў В.Чайкоўскі.

Віктар Чайкоўскі расцэньвае гэтае папярэджаньне як ціск на лідэраў прадпрымальніцкіх структураў і журналістаў перад выбарамі.

XS
SM
MD
LG