Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустаршыня Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Георгій Дзьмітрук выкліканы позвай у міліцыю. Дзьмітруку паведамілі, што супраць яго заведзеная крымінальная справа, аднак адмовіліся сказаць, па якім артыкуле.

Спадар Дзьмітрук сказаў, што аб прычынах даведаецца заўтра, калі азнаёміцца з пастановай.

Падчас мясцовых выбараў, у якіх ён браў удзел у якасьці кандыдата, фінансавыя органы запатрабавалі інфармацыю аб даходах і пра тое, як быў пабудаваны дом, у якім ён жыве каля 10 год. Напрыканцы выбараў Дзьмітрук атрымаў пастанову аб прадстаўленьні дэклярацыі за тры гады.

"Я ўсё рыхтаваў, зьбіраў даведкі, а 6 траўня падаў. І ў гэты дзень мне патэлефанавалі і сказалі, што супраць мяне пачатая крымінальная справа. Але я паставіўся да гэтага рамантычна, бо ніякіх прычынаў для пачатку справы ня бачу. Вырашыў, што гэта такі жарт. Але ўчора прыйшла позва, і заўтра ў 14.30 я даведаюся, у чым справы. Гэта такое працяглае супрацьстаяньне з органамі, якія вядуць супраць мяне дыскрэдытацыю майго палітычнага жыцьця", - лічыць Георгі Дзмітрук.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG