Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці паўплывае рашэньне грэцкай фінансавай праблемы нейкім чынам на эканоміку Беларусі? З такім пытаньнем карэспандэнт "Свабоды" зьвярнуўся сёньня да Ёхана Матысэна, старшага эканаміста Эўрапейскага дэпартамэнту Міжнароднага валютнага фонду.

Адказваючы на пытаньне "Свабоды" пры прадстаўленьні ў Менску чарговага агляду Міжнароднага валютнага фонду, ён сказаў: "Пра Беларусь я не магу гаварыць. Але што тычыцца краін Эўропы, у якіх фармуецца рынак, то намаганьні Эўропы дзеля вырашэньня праблемаў Грэцыі зьяўляюцца для іх станоўчымі".

Праграма, прынятая адносна Грэцыі, скарачае альбо нават цалкам ліквідуе тыя рызыкі, якія могуць для іх існаваць, лічыць Ёхан Матысэн.

Прыняты пакет захадаў паспрыяе стабільнасьці і ўмацаваньню даверу. Рэалізацыя новага мэханізму дапаможа паставіць аздараўленьне эканомікі на вышэйшы ўзровень. І гэта стане спрыяльным фактарам для ўсіх краін Эўропы — павялічацца інвэстыцыі, гандлёвыя плыні, попыт на экспарт, заявіў супрацоўнік МВФ.
XS
SM
MD
LG