Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікай Брытаніі пачынае працу кааліцыйны ўрад


Новы прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран праводзіць сёньня першае паседжаньне кааліцыйнага ўраду.

У сераду Кэмеран заявіў, што кансэрватары і іх партнэры лібэрал-дэмакраты, рэкорднага дэфіцыту бюджэту, які цяпер складае 11 працэнтаў валавога ўнутранага прадукту.

Камеран і лідэр лібэрал-дэмакратаў Нік Клег на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі паабяцалі стварыць стабільны ўрад, нягледзячы на розныя падыходы ўдзельнікаў кааліцыі да шэрагу пытаньняў.

Трынаццацігадовае знаходжаньне ва ўладзе Лейбарысцкай партыі завяршылася пасьля таго, як пайшоў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра яе лідэр Гордан Браўн.
XS
SM
MD
LG