Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У кіргіскім горадзе Ош захоплены будынак адміністрацыі


Прыхільнікі зрынутага прзыдэнта Кіргістану Курманбека Бакіева сёньня захапілі будынак мясцовай адміністрацыі ў паўднёвым горадзе Ош.

Захоп будынку адбыўся пасьля дэманстрацыі з патрабаваньнем вяртаньня на пасады Бакіева і нядаўна адхіленага ад улады губэрнатара вобласьці. Адбыліся сутычкі маніфэстантаў з ахоўнікамі будынка.

Бакіеў быў зрынуты з прэзыдэнта ў часе красавіцкага мецяжу і цяпер хаваецца ў Беларусі.

Тым часам ў сталіцы Кіргістану Бішкеку сваякі загінулых у часе непарадкаў 7 красавіка правялі акцыю пратэсту ля амбасады Беларусі. Яны патрабавалі выдачы Бакіева. Ніхто з супрацоўнікаў амбасады да пратэстоўцаў ня выйшаў
XS
SM
MD
LG