Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бішкеку пікетавалі амбасаду Беларусі


Курманбек Бакіеў
Курманбек Бакіеў

Больш за 80 сваякоў кіргіскіх грамадзянаў, якія загінулі 7 красавіка ў цэнтры Бішкеку, правялі акцыю пратэсту каля будынку амбасады Беларусі з патрабаваньнем выдачы былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева, якога абвінавачваюць у масавых забойствах.


На будынку амбасады Беларусі вісіць аб'ява, што па тэхнічных прычыных яна не працуе. Ніхто з дыпляматаў да ўдзельнікаў акцыі ня выйшаў, перадае Інтэрфакс.

Сваякі загінулых павесілі на агароджу некалькі плякатаў з заклікам да кіраўніка Беларусі выдаць Кіргізстану Курманбека Бакіева. Таксама на плякатах напісана: "Бакіеў - забойца і кат", "Бакіеў, будзь мужчынай, лепш застрэлься!"

Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі ад 19 красавіка. 4 траўня кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева падпісала дэкрэт адносна пазбаўленьня яго прэзыдэнцкай недатыкальнасьці. У той жа дзень беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка сказаў, што не зьбіраецца выдаваць Бакіева новым кіргіскім уладам.

Новыя ўлады Кіргізстану абвінавачваюць былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева ў забойствах і перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Кіргіская Генпракуратура накіравала ў Менск запыт на яго экстрадыцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG