Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў ваенных злачынствах сэрб затрыманы ў Аўстраліі


Падазраваны ў ваенных злачынствах сэрб зноў затрыманы ў Аўстраліі і яго чакае экстрадыцыя ў Харватыю. Аўстралійская фэдэральная паліцыя паведаміла, што 55-гадовы Драган Васількавіч быў затрыманы ў сераду па наводцы нідэрляндзкай паліцыі. Васількавіч, таксама вядомы як Дэніэл Снэдэн, зьнік у сакавіку папацьвердзіў экстрадыцыю ў Харватыю.

Васількавіч абвінавачваецца ў катаваньнях і забойстве харвацкіх жаўнераў і цывільных людзей у 1991 – 1995 гадох у часе вайны за незалежнасьць ад Югаславіі. Тады ён камандаваў ваенізаванымі сэрбскімі атрадамі ў Харватыі

Васількавіча, грамадзяніна Аўстраліі, першы раз арыштавалі ў 2006 годзе на просьбу Хаватыі аб ягонай экстрадыцыі. Падазраваны адмаўляе свой удзел у ваенных злачынствах.
XS
SM
MD
LG