Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай і Абама прадэманстравалі адзінства


Прэзыдэнты Хамід Карзай і Барак Абама прадэманстравалі сваё адзінства ў супрацоўніцтве, заявіўшы пасьля перамоваў у Вашынгтоне, што ўрады Аўганістану і ЗША будуць шчыльна супрацоўнічаць у барацьбе з "Аль-Кайдай" і пабудове бясьпечнага і стабільнага Аўганістану.

На сумеснай прэсавай канфэрэнцыі ў сераду Абама абверг меркаваньні пра напружанасьць стасункаў паміж ЗША і Аўганістанам. Абама папярэдзіў, што чакаюцца цяжкія бітвы ў найбліжэйшыя месяцы, маючы на ўвазе плянаваны наступ на талібаў у аўганскай правінцыі Кандагар. Аднак, дадаў ён, плян вываду амэрыканскіх сілаў з Аўганістану ў ліпені будучага году застаецца нязьменным.
XS
SM
MD
LG