Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША могуць змусіць British Petroleum аплаціць кошт экалягічнага бедзтва


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заяўляе аб неабходнасьці прыняцьця закону, які вымусіў брытанскую кампанію British Petroleum цалкам аплаціць кошт ліквідацыі наступстваў забруджваньня ў Мексыканскай заліва.

У сваім звароце да кангрэсу амэрыканскі прэзыдэнт заявіў, што ён зробіць усё магчымае для таго, каб дапамагчы тым, хто пацярпеў ад "маштабнага і патэнцыйна беспрэцэдэнтнага экалягічнага бедзтва".

На сёньняшні дзень памер кампэнсацыі ў такіх выпадках з боку нафтавых кампаній абмежаваны сумай у 75 млн. даляраў.

Пасля выбуху на нафтавай вышцы брытанскай кампаніі British Petroleum, які адбыўся 20 красавіка, у акіян кожны дзень выліваецца каля 5 тыс. барэляў нафты. Пры аварыі загінулі 11 нафтавікоў.
XS
SM
MD
LG