Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ўзрос продаж аўтамабіляў


У Расеі ў красавіку быў адзначаны рост продажу аўтамабіляў – упершыню за апошнія паўтара года. Паводле дадзеных Асацыяцыі эўрапейскага бізнэсу, у мінулым месяцы было прададзена звыш 160 тысяч легкавікоў – гэта на 20 адсоткаў больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.

З сакавіка ў Расеі дзейнічае ўрадавая праграма падтрымкі айчыннага аўтапраму. Уладальнікам машын, тэрмін эксплюатацыі якіх перавышае 10 гадоў, прапануецца здаць іх на ўтылізацыю, набыўшы наўзамен новы аўтамабіль. Для яго набыцьця кожнаму абяцаюць выдзеліць 50 тысяч рублёў.
XS
SM
MD
LG