Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На шахце "Распадзкая" знойдзеныя целы яшчэ шасьці загінулых


На шахце "Распадзкая" ў Кемераўскай вобласьці знойдзеныя целы яшчэ шасьці загінулых. Такім чынам, колькасьць ахвяраў двух выбухаў мэтану, што адбыліся 9 траўня, узрасла да 66-ці.

Лёс 24 шахтараў застаецца невядомым, аднак пошукавыя работы прыйшлося спыніць з-за узрослай загазаванасці ў забоі.

Сёньня ў Кузбасе працягваюць хаваць загінулыых. 15 траўня ў Кемераўскай вобласьці аб'яўлены днём жалобы.
XS
SM
MD
LG