Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нурсултан Назарбаеў атрымае статус лідэра нацыі


Сэнат казахскага парлямэнту разгледзіць сёньня законы аб наданьні Нурсултану Назарбаеву статусу лідэра нацыі. Напярэдадні ніжняя палата ўжо ўхваліла адпаведныя дакумэнты. Цяперашні тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Назарбаева, якому ў ліпені гэтага году спаўняецца 70 гадоў, заканчваецца ў 2012 годзе. У 2007 годзе парлямэнт надаў Назарбаеву як першаму прэзыдэнту незалежнага Казахстану права балятавацца на вышэйшую дзяржаўную пасаду ў краіне неабмежаваную колькасьць разоў.
XS
SM
MD
LG