Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША занепакоеныя супрацоўніцтвам Расеі з Сірыяй у ядзернай галіне


Злучаныя Штаты выказалі занепакоенасьць намерам расейскага кіраўніцтва разьвіваць супрацоўніцтва з Сірыяй ў галіне ядзернай энэргетыкі. Камэнтуючы нядаўні візыт ў Сірыю прэзыдэнта Расеі Дзмітрыя Мядзьведзева, афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі адзначыў, што да Дамаску ёсьць шэраг пытаньняў адносна захаваньня ім умоваў Міжнароднай дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі.

Дзмітрый Мядзведзеў заявіў у аўторак у Дамаску пра гатоўнасьць Масквы аказаць сірыйскаму боку садзейнічаньне ў будаўніцтве атамнай электрастанцыі.
XS
SM
MD
LG