Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША і Кітай узгаднілі новыя санкцыі супраць Ірану


ЗША і Кітай прыкметна прасунуліся ў абмеркаваньні новага пакету санкцый у дачыненьні да Ірану – за яго адмову супрацоўнічаць з міжнароднай супольнасьцю па сваёй ядзернай праграме.

Па дадзеных амэрыканскага Дзярждэпартамэнту, тэму санкцыяў, а таксама сытуацыю вакол Паўночнай Карэі абмеркавалі па тэлефоне кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША Хілары Клінтан і дзяржаўны саветнік Кітая Дай Бінгуо. Бакі дамовіліся працягнуць дыялёг, які тычыцца Ірана, у рамках кансультацый паміж прадстаўнікамі пяці пастаянных членаў Рады бясьпекі ААН ды Нямеччыны.

Заходнія краіны асьцерагаюцца, што Іран таемна распрацоўвае ядзерную зброю, і выступаюць за ўзмацненьне жорсткасьці супраць яго санкцый. Тэгеран абвінавачваньні адмаўляе.

XS
SM
MD
LG