Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пятая гадавіна крывавых падзеяў ва Ўзбэкістане


Сёньня спаўняецца 5 гадоў з дня крывавых падзеяў ва ўзбэцкім горадзе Андыжан. 13 траўня 2005 году сілавыя структуры рэжыму прэзыдэнта Іслама Карымава адкрылі агонь па ўдзельніках антыўрадавых выступаў. Загінулі, паводле афіцыйных дадзеных, 187 чалавек. Праваабаронцы кажуць, што ахвяраў было шмат больш.

Пратэстоўцы патрабавалі вызваленьня 23 мясцовых бізнэсмэнаў, якіх судзілі па абвінавачваньнях у экстрэмісцкіх ды сэпаратысцкіх дзеяньнях.

Войскі пачалі страляць па дэманстрантах пасьля таго, як група мужчын напала на ваенны гарнізон, захапіла зброю і зьдзейсьніла напады на турму, вызваліўшы бізнэсоўцаў разам зь іншымі зьняволенымі.

Напярэдадні 5-й гадавіны андыжанскай трагедыі праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" заклікала Эўразьвяз да рашучых мераў у сувязі з тым, што ва Ўзбэкістане працягваюцца парушэньні правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG