Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама пра партнэрства з Аўганістанам: галоўная мэта – параза “Аль-Каіды”


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай сёньня у Вашынгтоне сустрэўся з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.


Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы, Абама назваў партнэрства з Аўганістанам “шырокім і паглыбленым”, і падкрэсьліў, што галоўнай мэтай застаецца параза “Аль-Каіды” і іх саюзьнікаў.

Удзельнікі перамоваў заявілі, што нядаўнія рознагалосьсі паміж ЗША і Аўганістанам мелі часовы характар, і ў пэўнай ступені былі перабольшаныя. Раней Карзай абвінавачваў Вашынгтон у ціску на аўганскія ўлады.
XS
SM
MD
LG