Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАХМУРНА...


...і з дажджом, але цёпла: 13 — 22 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Швэдзка-беларуская літаратурна-музычная вечарына. Менск, "Тэатр-студыя імя Е. Міровіча" (пр-т Незалежнасьці, 81). Пачатак а 18.00. Удзельнічаюць Агнэта Плеель (Швэцыя), Мацей Зарэмба (Швэцыя), Азар Махлуян (Швэцыя), Дзьмітры Плакс (Швэцыя), Яніна Арлоў (Швэцыя), Барыс Пятровіч (Беларусь), Валянцін Акудовіч (Беларусь), Андрэй Хадановіч (Беларусь), Марыйка Мартысевіч (Беларусь), Віталь Рыжкоў (Беларусь), Анка Упала (Беларусь). У праграме – чытаньне аўтарамі ўрыўкаў з уласных твораў. Вядучы імпрэзы – Андрэй Хадановіч. Музычнае суправаджэньне – Сяргей Пукст. Пераклад швэдзкіх твораў на беларускую мову чытае Алена Іваньнікава (Беларускі дзяржаўны тэатар імя Янкі Купалы).

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Бразыліі Луіс Інасію Лула да Сілва ў Маскве.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан і прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзай выступаюць у Інстытуце міру ў ЗША.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1840 нарадзіўся Цітус Далеўскі, найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага. Нікім іншым гэты паўстанец пабыць не пасьпеў, бо толькі скончыў унівэрсытэт і быў расстраляны ў Вільні, калі меў усяго 23 гады.

У 1905 нарадзілася Стэфанія Станюта, выбітная беларуская акторка (пам. 2000).


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Узьнясеньне Гасподняе (40 дзён пасьля Вялікадня — сьвята, якое сёлета для католікаў і праваслаўных прыпадае на той самы дзень).

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Мілінкевіч: Палітычныя рэпрэсіі -- вялікая памылка ўлады".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Мне няма чаго прапанаваць вам акрамя крыві, цяжкай працы, сьлёз і поту" — брытанскі прэм’ер-міністар Уінстан Чэрчыл 13 траўня 1940 у парлямэнце, пасьля сфармаваньня кааліцыйнага ўраду на час вайны зь Нямеччынай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG