Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Беларусі чарговы раз зь сёньняшняга дня падаражэла аўтамабільнае паліва. Як гэта адаб’ецца на вашым ладзе жыцьця і як зьбіраецеся вырашаць гэтую праблему? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.





Спадар:
"Падаражэньне, што называецца — даткнула, адразу аж на 7%. Я ежджу на дызэлі. Натуральна, што зьменяцца выдаткі, давядзецца значна больш аддаваць на паліва. Але я мушу езьдзіць, бо дом за горадам. Я лічу, каб такога не было, трэба скарачаць апарат, а ўлада на гэта няздольная. Бо колькі мы кормім міліцыянтаў, кантралёраў, дармаедаў усякіх — вось за кошт людзей гэта ўсё і робіцца".

Спадар: "Ой, але ж езьдзіць усё роўна трэба… А на грашах гэта, зразумела, адаб’ецца…".

Спадар: "Канечне, адаб’ецца, бо плацілі па адным кошце, а цяпер адразу па іншым. Здавалася б, павінен, наадварот, бэнзін патаньнець, бо бяром ужо нафту з Лацінскай Амэрыкі, а тут усё на Расею ківаюць… Далей яшчэ падаражэе — і езьдзіць давядзецца на ўласным аўто меней, хаця кожны дзень трэба і па службовых справах недзе зьезьдзіць. Карацей, будзем перасядаць на тралейбус…"

Спадар: "На грашах адразу адчулі, бо падаражэў больш чым на сто рублёў: было 2700, а сёньня адразу 2870. У мяне аб’ём рухавіка вялікі, бярэ 15 літраў на 100 км — мне гэта ўляціць у капеечку. А як з гэтым змагацца — ня ведаю… Але езьдзіць давядзецца столькі, колькі і езьдзіў".

Спадар: "Адаб’ецца, канечне. Мы займаемся перавозкамі і коштаў пакуль не падымаем, бо людзі сёньня бедныя. А нам зараз за адну запраўку, каб са Слоніма і назад, трэба заплаціць 90 тысяч, а з падаражэньнем і ўсе 100. Вось як яно адбіваецца. Трэба, каб людзям заробак павялічвалі разам з такім падаражэньнем паліва…"

Спадар: "Адназначна адаб’ецца на сям’і, бо болей грошай будзем аддаваць на паліва".

Карэспандэнт: "А езьдзіць меней будзеце?"

Спадар: "У любым выпадку будзеш эканоміць. Дый калі будзе яшчэ даражаць паліва, то, зразумела, будзем болей хадзіць пешкі. Гэта, напэўна, усё з-за гэтых праблемаў з Расеяй, яны падымаюць мыта…"

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG