Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інвэстпагадненьне "Франка Мюлера" і Менскага гадзіньнікавага заводу гатовае


Завершана падрыхтоўка інвэстыцыйнага пагадненьня з кампаніяй "Франк Мюлер" пра перадачу ў кіраваньне акцыяў ААТ "Менскі гадзіньнікавы завод".

Інвэстпагадненьне павінна быць ухваленае пастановай ураду. Гэты працэс пройдзе паводле працэдуры, прадугледжанай дэкрэтам № 10 "Аб стварэньні дадатковых умоў для інвэстыцыйнай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь".

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на дырэктарку Фонду дзяржаўнай маёмасьці Дзяржкаммаёмасьці Беларусі Натальлю Жарнасек.

Урадавай пастановай таксама прадугледжваецца ўпаўнаважыць міністра прамысловасьці на падпісаньне інвэстыцыйнага пагадненьня.

Пасьля гэтых працэдур пачнецца рэалізацыя праекту са швайцарскай кампаніяй "Франк Мюлер" на ААТ "Менскі гадзіньнікавы завод". Пакуль жа "ідзе ўзаемная, узгодненая праца з кампаніяй", — паведаміла Натальля Жарнасек.
XS
SM
MD
LG