Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эстонія будзе з эўра ў 2011-м


Эўракамісія падтрымала плян Эстоніі аб пераходзе на валюту эўра ў наступным годзе.

МЗС Эстоніі сьцьвярджае, што Эўракамісія пазытыўна ацаніла гатоўнасьць гэтай балтыйскай краіны далучыцца да эўразоны ў 2011 годзе. Фармальна рашэньне на гэты конт павінны ўхваліць міністры фінансаў краін Эўразьвязу на сустрэчы ў ліпені.

Эстонія стане першай з постсавецкіх краін, якая пяройдзе на эўра. Цяпер у эўразону ўваходзяць 16 краін Зьвязу.
XS
SM
MD
LG