Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэкавую прыватызацыю ў Беларусі працягнуць да 2013 году


Дзяржаўны камітэт маёмасьці Беларусі ініцыяваў падрыхтоўку пастановы ўраду пра падаўжэньне тэрміну дзеяньня і абароту чэкаў "Маёмасьць" да 30 чэрвеня 2013 году.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на дырэктарку фонду дзяржаўнай маёмасьці Дзяржаўнага камітэту маёмасьці Беларусі Натальлю Жарнасек.

Тэрмін абарачэньня чэкаў сканчаецца 30 чэрвеня гэтага году.

Паводле Жарнасек, сваё права скарыстаць гэтыя чэкі рэалізавалі толькі 46% грамадзян зь ліку тых, якія іх атрымалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG