Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Латвіі шукае Максіма Бакіева


Максім Бакіеў

Максім Бакіеў

Дзяржаўная паліцыя Латвіі атрымала запыт латыскай Генпракуратуры на арышт сына зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева Максіма.

Пра гэта агенцтва BNS паінфармавала міністар унутраных справаў Латвіі Лінда Мурніеце, – паведамляе “Інтэрфакс”. Пры гэтым на пытаньне, ці прасіў Максім Бакіеў палітычны прытулак у Латвіі, кіраўніца МУС не адказала.

У сваю чаргу прэсавы сакратар Генпракуратуры Латвіі Андрэй Васкс расказаў, што паліцыя ўзгадняе дзеяньні ў справе Максіма Бакіева з пракуратурай, але падставай для вышуку зьяўляецца ня запыт Кіргізстану, а уключэньне Бакіева-малодшага ў сьпіс асобаў, якіх вышуквае Інтэрпол.

Паводле Васкса, аддзел пракуратуры, які займаецца міжнародным супрацоўніцтвам, атрымаў ад праваахоўных органаў Кіргізстану просьбу аб часовым затрыманьні Максіма Бакіева. Аднак Генпракуратура ў мінулы панядзелак у тэрміновым парадку запрасіла ў праваахоўных органаў Кіргізстану дадатковую інфармацыю, паколькі пакет дакумэнтаў з просьбай аб затрыманьні “супярэчлівы і незразумелы”.
XS
SM
MD
LG