Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактары неперарэгістраваных газэтаў пойдуць да Ананіч


12 траўня на прыём да намесьніцы міністра інфармацыі Ліліі Ананіч ідуць Вольга Карач (“Наш дом”), Сяргей Балай (“Химик. Два города”), Уладзімер Шыла (“Солигорск плюс”), Алесь Чыгір (“Новая газета Бобруйска”). Гэтым газэтам Міністэрства інфармацыі адмовіла ў перарэгістрацыі.

А 13-й гадзіне рэдактары правядуць прэсавую канфэрэнцыю ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў. Яны раскажуць пра вынікі перамоваў і дадуць ацэнку сытуацыі з рэгістрацыяй недзяржаўных выданьняў у Беларусі.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце “Свабоды”.
XS
SM
MD
LG