Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прылятае прэзыдэнт Віетнаму


Прэзыдэнт Віетнаму Нгуен Мінь Чыет сёньня ўвечары прылятае ў Менск з афіцыйным візытам. Ён будзе знаходзіцца ў Беларусі да 15 траўня.

Заплянаваныя сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком ураду Сяргеем Сідорскім ды іншымі афіцыйнымі беларускімі асобамі.

14 траўня ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе беларуска-віетнамскі дзелавы форум.

Кіраўнік Беларусі наведваў Віетнам з афіцыйным візытам у 2008 годзе, піша БелаПАН.
XS
SM
MD
LG