Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапановы Бакіева ўвесьці ў Кіргізстан міратворцаў у АДКБ не абмяркоўвалі


Курманбек Бакіеў

Курманбек Бакіеў

Кіраўнікі дзяржаў АДКБ ня сталі разглядаць на нефармальным саміце зварот былога прэзыдэнта Кіргізстану, у якім прапаноўвалася абмеркаваць магчымасьць уводу ў рэспубліку міратворчых сілаў.

Прапанову Бакіева прывёз на сустрэчу прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

"Магу сказаць адназначна: пытаньне, каб задзейнічаць патэнцыял АДКБ для вырашэньня палітычных праблемаў Кіргізстану, нават не абмяркоўвалася. Пазыцыя ўсіх дзяржаў — што гэта ўнутраная справа Кіргізстану, гэта фактычна ўнутрыпалітычная барацьба. І вырашаць гэтую сытуацыю яны павінны самі сваімі сіламі, сваімі дзеяньнямі, што сёньня і ажыцьцяўляецца часовым урадам", — заявіў Інтэрфаксу генэральны сакратар Арганізацыі Мікалай Бардзюжа.

Бардзюжа адзначыў, што кіраўнікі краінаў АДКБ падтрымалі прапанову Лукашэнкі зафіксаваць у сумеснай заяве палажэньне пра тое, што ў Кіргізстане ўлада зьмянілася неканстытуцыйным шляхам.

"У нашай заяве АДКБ, якая прынята ўсімі кіраўнікамі дзяржаў, чорным па белым напісана, што ў Кіргізстане адбылася неканстытуцыйная зьмена ўлады", — сказаў Бардзюжа.

Нефармальны саміт АДКБ прайшоў у Маскве 8 траўня.
XS
SM
MD
LG