Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі разьбіўся самалёт. 103 ахвяры


Самалёт кампаніі Afriqiyah Airways, які ляцеў з паўднёваафрыканскага Яганэсбургу, разьбіўся ля аэрапорту Трыпалі пры заходзе на пасадку. Самалёт накіроўваўся ў Лёндан, а ў Трыпалі меў зрабіць плянавы прыпынак.

Загінула 103 чалавекі, 92 пасажыра і 11 сябраў экіпажу. Выжыў толькі адзін 8-гадовы хлопчык з Галяндыі. Абставіны трагедыі высьвятляюцца, афіцыйна не вылучаная ніводная магчымая прычына кастарофы. Аэробус A330 быў дастаткова новы, надвор'е ў Трыпалі было ясным.
XS
SM
MD
LG