Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяр выбуху на расейскай шахце вырасла да 60


Расейскія ўлады паведамілі пра 60 ахвяраў двух выбухаў у буйнейшай расейскай шахце "Распадская", што знаходзіцца ў Кузбасе.

Яшчэ каля 30 шахцёраў прапалі бяз вестак. Выратавальнікі выкарыстоўваюць на глыбіні кіслародныя маскі, паколькі на шахце не адноўленая сыстэма вэнтыляцыі.

Выбухі на шахце адбыліся 9 траўня, у іх выніку некалькі соцень шахцёраў і выратавальнікаў былі заблякаваныя. Магчымай прычынай трагедыі лічыцца выбух мэтану.
XS
SM
MD
LG