Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cтаўка рэфінансаваньня зьніжаецца да 12%


Нацыянальны банк

Нацыянальны банк

12 траўня Нацыянальны банк Беларусі зьнізіў стаўку рэфінансаваньня на 0,5 працэнтных пункта да 12% гадавых.

Папярэдняе зьніжэньне стаўкі рэфінансаваньня адбылося 19 красавіка гэтага года – да 12,5% з 13% гадавых.

Паводле асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2010 год, да канца года стаўку рэфінансаваньня плянуецца зьнізіць да 9-12% гадавых. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на упраўленьне інфармацыі НББ.

Стаўка рэфінансаваньня – гэта памер адсоткаў у гадавым вылічэньні, які падлягае выплаце цэнтральным банку краіны за крэдыты, якія даюцца крэдытным арганізацыям. Гэтыя крэдыты зьяўляюцца рэфінансаваньнем часовага недахопу фінансавых рэсурсаў.

Праз такія крэдыты забясьпечваецца рэгуляваньне ліквіднасьці банкаўскай сыстэмы пры недахопе ў крэдытных арганізацый сродкаў, каб можна было крэдытаваць кліентаў і выконваць прынятых на сябе абавязацельстваў.

XS
SM
MD
LG