Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША заклікаюць Эгіпет адмовіцца ад надзвычайнага становішча


ЗША выказалі шкадаваньне з нагоды апошняга рашэньня эгіпецкіх уладаў падоўжыць на два гады дзеючы з 1981 году ў краіне рэжым надзвычайнага становішча.

Па словах прэс-сакратара Белага дому Робэрта Гібса, Эгіпет не скарыстаўся магчымасьцю стварыць у краіне ўмовы, пры якіх грамадзянам гарантаваныя свабода слова і сходаў.

Крытыкі закону аб рэжыме надзвычайнага становішча лічаць, што пад яго прыкрыцьцём у краіне адбываюцца сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG